Пачаўся першы ў Беларусі літаратурна-кактэльны конкурс. Бар Каліноўскі сумесна з
выдавецтвам Галіяфы запрашаюць прыняць удзел ды распрацаваць свой рэцэпт
кактэля.
Конкурс праводзіцца з нагоды выхаду новай кнігі Кірыла Стаселькі “Дзевяць жыццяў
Віта Морэ”. У рамане Стаселькі персанажы прыдумалі кактэль ды назвалі яго ў гонар
галоўнага героя (Віта Морэ), але ў тэксце не апісваюцца ўсе інгрыдыенты і рэцэптура.
Сумесна з арганізатарамі конкурса, аўтар прапануе ўдзельнікам прыдумаць рэцэпт для
кактэля, які ўзгадваецца ў кнізе.
Пераможцаў і ўдзельнікаў конкурса чакаюць прызы і падарункі ад бара Каліноўскі,
выдавецтва Галіяфы і пісьменніка Кірыла Стаселькі, а лепшы рэцэпт можа трапіць у
наступную кнігу аўтара.
Для ўдзелу рэцэпт трэба апублікаваць у сваіх сацыяльных сетках пад хэштэгам
#ВітаМорэ,
https://forms.gle/SReLqL1Dd36CxHKj9
Конкурс будзе праходзіць у два этапы. На першым адбудзецца збор рэцэптаў да 29
лютага. Па выніках першага этапа, аўтары найлепшых рэцэетаў атрымаюць
магчымасць паўдзельнічаць у майстар-класе з прафесійнымі бармэнамі, каб
дапрацаваць свае рэцэпты, а пасля прадставіць фінальный варыянт на галасаванне |